Кнігі на ўсе часы
ВЫСТАВА НАВІНАК ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАВЕЦТВАЎ
Аўтар: Драган А.У., заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Цытата: Паважаныя чытачы!
Гэтыя кнігі-навінкі беларускіх выдавецтваў
папоўнілі фонд бібліятэкі за кошт сродкаў,
выдзеленых з бюджэта раёна на ўтрыманне
бібліятэк Бярозаўскай ЦБС.
Раздзел 1. ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ – КНІГІ ДЛЯ ЭРУДЫЦЫІ
Раздзел прадстаўляе універсальную энцыклапедычную літаратуру выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», якая дае чытачам сістэматызаваную інфармацыю па ўсім сферам жыцця, раскрывае гісторыю і сучаснае экалагічнае і культурнае развіццё адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі.
Раздзел 2. ВАНДРУЙЦЕ ПА КРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ
Кнігі гэтага раздзела паведаюць аб гістарычных і прыродных памятніках мінулага, старажытных сядзібах, пазнаёмяць з цікавым у айчынным краязнаўстве аўтарскім праектам калекцыянера-філакартыста Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”, назавуць турыстычныя рэгіёны Беларусі, адкрыюць новую серыю выданняў “Твои города, Беларусь”.
Раздзел 3. ГІСТОРЫЯ Ў АСОБАХ
У гэтым раздзеле можна пазнаёміцца з кнігамі гістарычных эсэ, нарысаў, апавяданняў, паэм аб людзях, гістарычных асобах, дастойных нашай удзячнай памяці. Прадстаўлена літаратура – невычарпальная крыніца ведаў па гісторыі Беларусі ў асобах і імёнах.
Раздзел 4. АД МАЛЕНСТВА ДА СТАЛАСЦІ
Раздзел прадстаўляе мастацкія выданні серыі “Бібліятэка школьніка”. Гэта ў асноўным беларуская класіка, якая вывучаецца ў школах і рэкамендавана для пазакласнага чытання.
Раздзел 5. ПАЭЗІЯ. ДУША. АЙЧЫНА
У гэтым раздзеле ўлюбёны ў паэзію чытач знойдзе зборнікі, якія выдаюцца ў серыях ”Беларуская паэзія ХХ стагоддзя”, “Залатое пяро”, “Лімаўскі фальварак” з творамі беларускіх паэтаў Я. Янішчыц, Р.Баравіковай, Н. Мацяш, Б. Сачанка, У. Карызны, М. Купрэева, У. Караткевіча і іншых. Выданні змястоўныя не толькі па зместу, але і эстэтычныя па паліграфічнаму дызайну: у афармленні кніг выкарыстаны фрагменты карцін вядомых мастакоў.
Раздзел 6. СЛОЎНІКІ, ДАВЕДНІКІ НА ЛЮБЫ ГУСТ
Фонды бібліятэк заўсёды поўніліся рэдкімі спецыялізаванымі выданнямі – слоўнікамі, даведнікамі. Іх роля ў павышэнні пісьменнасці, моўнай культуры насельніцтва – бясспрэчна. Даны раздзел пазнаёміць чытача з новымі паступленнямі такой літаратуры.