КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР НА 2017 ГОД

У 2017 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА:

200 гадоў з часу пабудовы царквы Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь, помніка драўлянага дойлідства (Бярозаўскі р-н; 1817)

6 сакавіка — 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА АМЯЛЬЧУКА (1957, Бярозаўскі раён, в.Рэчыца) паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

4 красавіка — 460 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА ІВАНАВІЧА САПЕГІ (1557, Бешанковіцкі раён -1633), дзяржаўнага, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча ВКЛ, дыпламанта.

10 красавіка — 85 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПАЎЛАВІЧА ПАНЮЦІЧА (1932, Бярозаўскі раён, в. Осаўцы), беларускага і савецкага гісторыка, доктара гістарычных навук (1991).

11 мая — 70 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ АНДРЭЕЎНЫ БАРАВІКОВАЙ (1947, Бярозаўскі раён, в. Пешкі), паэткі, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987г.), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993г.), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ (1998 г.).

Чэрвень — 65 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця помніка воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, у вёсцы Пескі (Бярозаўскі раён, 1952).

14 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА СЫЧЫКА (1937, Бярозаўскі раён, в.Здзітава, вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка і заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

14 ліпеня — 105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА САПЕТКІ (1912, г. Бяроза, — 1995), графіка.

15 ліпеня Дзень горада Бяроза (1477) – 540 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

12 жніўня — 20 гадоў з часу стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння БУСЛОЎКА (Бярозаўскі і Пружанскі раёны, 1997г.).

15 кастрычніка — 75 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі каля 17 тысяч вязняў Брэсцкага гета каля вёскі Бронная Гара (Бярозаўскі раён, 1942г.)

5 снежня — 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА) РАЗАНАВА (1947, Бярозаўскі раён, в.Сялец), паэта, перакладчыка, эсэіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1990 г.), еўрапейскай Літаратурнай прэміі імя Егана Готфрыда Гердэра.


snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow