КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР НА 2018 ГОД

У 2018 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА:

370 гадоў з часу заснавання ў мястэчку Бяроза КЛЯШТАРА КАРТЭЗІЯНЦАЎ (1648)

115 гадоў з часу адкрыцця ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА ўладальніка Эпштэйна (1903)

60 гадоў з часу ўзнікнення горада  БЕЛААЗЁРСКА (Бярозаўскі р-н; 1958)

8 студзеня – 50 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС (1968)

10 студзеня – 65 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА КАЗАКА (1953, Бярозаўскі раён, а/г Равяцічы), мастака ў галіне станкавага і манументальнага дэкаратыўнага жывапісу

16 студзеня – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА  СІПЯГІНА  (1953, Бярозаўскі раён, вёска Селаўшчына), паэта

20 сакавіка – 120 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА КАРЛАВІЧА ЗДАНОВІЧА (1898, мястэчка Сялец, Пружанскі павет Гродненская губернія (цяпер вёска Сялец, Бярозаўскі раён) — ?), беларускага і рускага музыказнаўцы, фалькларыста

10 ліпеня 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЯКАЎЛЕВІЧА САХАРЧУКА (1953, Бярозаўскі раён, вёска Свадзьбічы, — 2003), паэта, перакладчыка

20 верасня 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ЯЗЭПАЎНЫ МАЦЯШ (1943, Бярозаўскі раён, вёска Нівы — 2008), пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1984)

Лістапад

40 гадоў з часу ўтварэння БЯРОЗАЎСКАГА МЯСАКАНСЕРВАВАГА КАМБІНАТА, ААТ, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. Бяроза, 1978)


snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow