Валошчык Мікалай Антонавіч
Паэт, народны майстар Беларусі па лозапляценню (літаратурны псеўданім Мікола Віцязь).
Нарадзіўся ў 1931 годзе ў шматдзетнай сялянскай сям’і на хутары ля в. Ціхны Бярозаўскага раёна. У 1952 годзе скончыў матэматычны факультэт Брэсцкага настаўніцкага інстытута. Выкладаў матэматыку ў школах Пружанскага раёна, Бярозы і Белаазёрска.
Першыя яго публікацыі з’явіліся на старонках раённай газеты “Маяк коммунизма” больш пяцідзесяці гадоў таму назад. Мікалай Антонавіч цудоўна размаўляе на роднай мове, таму і вершы свае, і байкі ён піша па-беларуску.
Аўтар шматлікіх артыкулаў у газетах “Чырвоная змена”, “Наша Ніва”, “Маяке”. Адзін з аўтараў унікальнага літаратурнага зборніка “Беларускай байка”.
У 2011 годзе ў Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор”выйшаў паэтычны зборнік Міколы Віцязя “Жывіца”.
Найбольш цікавая частка творчасці паэта – байкі і гумарэскі, напісаныя з выкарыстаннем глыбокага ведання традыцый, побыту, звычаяў Бярозаўскага края.