«Нам кніга — вечнае святло»
ВЫСТАВА-АГЛЯД
Аўтар: Васілевіч І.А., галоўны бібліятэкар Бярозаўскай ГБ
Кніжная выстава разлічана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Яе смела можна выкарыстоўваць пры правядзенні свята кнігі і розных мерапрыемстваў краязнаўчага накірунку. Выставу ўпрыгожаць малюнкі дзяцей і вырабы з прыроднага матэрыялу.
Раздзел 1. «БАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ»
У першым раздзеле прадстаўлены кнігі-энцыклапедыі пра Беларусь, тэматычныя зборнікі, фотаальбомы.
Цытата: Учыцеся, браты мае, учыцеся,
чытайце. І чужое пазнавайце,
і свайго не цурайцеся!
Т. Шаўчэнка
Раздзел 2. «СТАРОНКІ ГЭТЫХ КНІГ – ГІСТОРЫЯ САМА»
У гэтым раздзеле прадстаўлена гістарычная літаратура аб нашай Бацькаўшчыне.
Раздзел 3. «ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСІ – ТЫ НАША ПАЭМА»
У наступным раздзеле прадстаўлена творчасць беларускіх паэтаў, аўтарскія і калектыўныя зборнікі.
Цытата: Чалавек расце, узнімаецца,
А побач з ім заўжды паэзія:
Ад калыханкі, ад вясёлкавай
Лічылкі да глыбокага
Філасофскага роздуму.
В. Зуёнак
Раздзел 4. «ПРЫГАЖЭЙШАЕ СТАРОНКІ НЕ ЗНАЙСЦІ»
У чацвёртым раздзеле сабрана літаратура аб прыродзе Беларусі.
Цытата: Дружа, азірніся вакол сябе, і ты ўбачыш,
які цудоўны свет прыроды акружае цябе.
І калі ты не абыякавы, ты заўважыш,
у якім харастве жывеш, і ты зразумееш,
што яго трэба берагчы, ахоўваць.
В. Вольскі
Раздзел 5. СКАРБЫ РОДНАГА КРАЮ
У апошнім раздзеле прадстаўлены легенды і паданні, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі.
Цытата: Доўга скарб збіралі гэткі
і матулі,
і дзядулі,
каб яго пачулі дзеткі,
каб дарослыя пачулі.
П. Маколь