СЛЫННЫ ВУЧАНЬ НІНЫ МАЦЯШ

 У Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася цікавая пазнавальная сустрэча чытачоў з таленавітым паэтам, нашым земляком, нараджэнцам вёскі Рачыца С.І. Амяльчуком. Сяргей Іванавіч жыве ў Брэсце і працуе інжынерам на вядомым у нашай краіне прадпрыемстве «Брэстгазаапарат». А вось асабістая паэтычная творчасць, з якой ён крочыць па жыцці, з’яўляецца неабходнай працай яго душы, яе голасам, які выказвае зацікаўленасць да ўсяго, што побач. У гэтым годзе паэт адзначыў свой 60-гадовы юбілей. А паэтычнае натхненне прыйшло да яго ў школьныя гады. Сёння ён сталы паэт, сябра Берасцейскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, укладальнік Берасцейскага літаратурнага альманаха «Жырандоля».

Чытайце падрабязней у выпуску «Маяка» ад 6 снежня.


snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow