КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР БЯРОЗАЎШЧЫНЫ на 2025 год

15 студзеня – 125 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА ГОРЫНА-КАЛЯДЫ (сапр. КАЛЯДА; 1900, Бяроза – 1938), беларускага гісторыка, прафесара МДУ, дзяржаўнага дзеяча БССР, акадэміка НАН БССР

15 студзеня – 85 гадоў з часу ўтварэння БЯРОЗАЎСКАГА раёна

27 лютага90 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА СЯЛЕНІ (1935, в. Аніцавічы, Бярозаўскі р-н – 2024), галоўнага рэдактара Бярозаўскай раённай газеты «Маяк» (1982 — 2002 г. г.), члена Саюза журналістаў СССР, ганаровага грамадзяніна г. Бярозы

28 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯМЁНАВІЧА ВЫСОЦКАГА (1920, Чарнігаўская вобл., Украіна – 1944), старшага лейтэнанта, камандзіра роты партызанскага атрада № 345, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічаў у Бярозаўскім раёне. Імя І. С. Высоцкага носіць вуліца ў в. Горск Бярозаўскага раёна

29 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ІОСІФАЎНЫ ДУДЗЮК

(1950, Браслаўскі р-н, Віцебская вобл.), паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008)

4 красавіка – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ЖАЛУДКО (1960, в. Сабалі, Бярозаўскі р-н), мастака ў вобласці станковага жывапісу, акварэлі

28 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння МАРГАРЫТЫ ІВАНАЎНЫ ГАРАВОЙ (дзяв. КАЗЛОВІЧ; 1955, Пружаны), паэтэсы, супрацоўніка Бярозаўскай раённай газеты «Маяк», члена Саюза журналістаў Беларусі

16 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЦЕПАНОВІЧА (1945, в. Блудзень (цяпер аг. Першамайская), Бярозаўскі р-н), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

3 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) АРАХОЎСКАГА (1950, в. Сялец, Бярозаўскі р-н – 1997), драматурга, пісьменніка, лаўрэата Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1997)

15 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння ГЛЕБА МІКАЛАЕВІЧА КОРЧЫКАВА (1900, г. Наварасійск – 1976), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра, камандзіра 48-й дывізіі, удзельніка вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна г. Бярозы

30 ліпеня 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА КАВАЛЕВІЧА (1960, в. Чаромушкі, Бярозаўскі р-н), кандыдата навук, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі

7 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА ШЫМАНСКАГА (1935, в. Пешкі, Бярозаўскі р-н), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі (1985), выдатніка друку Беларусі (2005), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» (1995), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2011), уладальніка Ганаровага знака «За заслугі перад прафесійным згуртаваннем» (2010)

1 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння АНДРЫЯНА ЦІМАФЕЕВІЧА КУЗІНА (1895, Расія – 1978), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра 152-й стрелковай дывізіі, удзельніка вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысткіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна г. Бярозы

3 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АЛЯКСЕЕВІЧА ЯНУШКІ (1950, Бяроза – 2021), вучонага ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, акадэміка Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь

3 лістапада – 60 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў УК «БЯРОЗАЎСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ»

5 лістапада – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА ЗАСТАЎНАГА (1965, г. Кемерава, Расія – 1996), лейтэнанта міліцыі, кавалера ордэна «За асабістую мужнасць» і ордэна Мужнасці. Загінуў пры выкананні воінскага абавязку ў Дагестане. У 1969 – 1983 гадах жыў, вучыўся і працаваў у г. Бярозе, яго імя прысвоена Бярозаўскай базавай школе

6 лістапада – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ХРЫСТАФОРАВІЧА ГАЛАЎКО (1960, Бяроза – 1987), старшага лейтэнанта, бартавога авіяцыйнага тэхніка. Загінуў у Афганістане пры выкананні воінскага абавязку. Імя В.Х. Галаўко носіць вуліца ў г. Бярозе і Бярозаўская сярэдняя школа №1

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА КАЛЕНІКАВІЧА САЎЧУКА (1925,  в. Блудзень (цяпер аг. Першамайская), Бярозаўскі р-н – 1944), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля на Бярозаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго імя носіць вуліца ў аграгарадку Першамайская Бярозаўскага раёна

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАСІЛЕЎСКАГА (1925, в. Перасудавічы, Бярозаўскі р-н – 1943), партызана-падрыўніка партызанскага атрада імя М. І. Калініна. Яго імя носіць вуліца ў в. Перасудавічы Бярозаўскага раёна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

*

ru_RURU