Пясняр зямлі Сялецкай
15 лютага ў Бярозаўскай ЦРБ у рамках літаратурнага праекта “Кнігі роднай краіны” адбылася сустрэча “Пясняр зямлі Сялецкай” з гісторыкам, публіцыстам, краязнаўцам, былым настаўнікам Сялецкай сярэдняй школы Мікалаем Аляксандравічам Пейганам.
Слухачы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, які зрабіў вялікі ўклад у вывучэнне мінулага Сяльца і навакольных вёсак, развіццё краязнаўства Бярозаўшчыны.