У пошуках у нескладовага
7 чэрвеня ў Стрыгінскай сельскай бібліятэцы сумесна з Стрыгінскім СДК прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «У пошуках у нескладовага».
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння помніка літары ў, які знаходзіцца ў старажытным горадзе Полацку, гулялі ў тэматычныя гульні «Складзі прыказкі і прымаўкі», «Перакладчыкі», адгадвалі загадкі. У пакоі этнаграфіі Дома культуры дзеці прайшлі квэст па пошуку прадметаў даўніны, у назвах якіх ёсць літара у нескладовае.