Хараство творчай хвалі
У Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная вандроўка “Хараство творчай хвалі”, прысвечаная творчасці Марыі Сцяфанавай, нашага таленавітага сучасніка. Марыя Сяргееўна – настаўнік, выхавальнік, паэтэса, празаік, драматург, сцэнарыст.
На сустрэчы прагучалі вершы пра малую радзіму, пра маці, пра каханне, якія выконвалі вучні, бібліятэкары і сама паэтэса. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі ўрывак з п’есы “Попел”, напісанай М. Сцяфанавай. Ролі выконвалі юныя артысты з тэатральнага гуртка, які вядзе Марыя Сяргееўна ў школе № 3 г. Бярозы.
З апавяданнямі М. Сцяфанавай удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся на кніжнай выставе “Сугучча пачуццяў і дум”, а таксама разам праспявалі песню “Пацалунак”, аўтар якой – Марыя Сяргееўна.