Каменная царква, з такой жа званіцай, пабудаваная на сродкі ўрада і мясцовых прыхаджан, была названа, як і папярэдняя ў гонар Сімяона Стоўпніка.
У прыходзе мелася Святое Евангелле 1655 года Львоўскага выдання, на адваротным баку якога пад тоўстым шклом, апраўленым ў срэбра, захоўвалася часціца святых мошчаў.
Прастольнае свята ў Свята-Сімяонаўскай царкве адзначаецца ў дзень памяці прападобнага Сімяона Стоўпніка — 14 верасня.
У прыход Свята-Сімяонаўскай царквы ўваходзілі: прыпісная могілкавая драўляная царква ў гонар Святога Іосіфа Абручніка, пабудаваная ў 1783 годзе, і дзве капліцы ў вёсках Малеч і Хойнікі.
Малецкай мураваная капліца, размешчаная ля агароджы Свята-Сімяонаўская царквы, была пабудавана на месцы святога прастола былой тут ранейшай царквы ў 1889 годзе «в благодарную память чудесного спасения Государя Императора и Царственной Его Семьи от угрожающей им опасности при крушении поезда на Курско-Харьковской железной дороге близ станции Борки 18 октября 1888 года». У інтэр’еры капліцы былі змешчаны іконы святых, імёны якіх насіла Аўгусцейшая Каралеўская Сям’я.
Пасля вайны Свята-Сімяонаўская царква і прыхадскія капліцы былі зарэгістраваны Савецкай уладай і працягвалі дзейнічаць. Але ўжо ў 1953 годзе капліца ў в. Хойнікі ў гонар Казанскай іконы Божай Маці была знята з рэгістрацыі і разабрана на будаўнічыя матэрыялы. У гэтым жа годзе была знята з уліку дзеючых і другая капліца пры Малецкай прыхадской царкве, будынак якой захаваўся і выкарыстоўваецца для царкоўнага інвентара.
Настаяцелем царквы служыць Мікалай Вабішчэвіч. На працягу 6-ці гадоў пры Свята-Сімяонаўскай царкве дзейнічае Нядзельная школа, кіраўніком якой з’яўляецца матушка Марыя Вабішчэвіч.