У царкве меўся асабліва паважаны старадаўні вялікі вобраз Свяціцеля Мікалая, які змяшчаўся ў вялікім ківоце ў сярэдзіне правай сцяны храма, старажытнае Евангелле 1644 года Віленскай друку.
У 1867 годзе пры царкве дзейнічала брацтва і царкоўна-прыхадское папячыцельства, мелася тры царкоўныя школы, у якіх вучыліся 85 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Дзейнічала таксама і два народныя вучылішчы: у в. Блудзень і пры Бярозаўскай чыгуначнай станцыі.
У 1877 годзе Свята-Мікалаеўская царква была асвечана Сялецкім благачынным пасля капітальнага рамонту. Рамонт яе абышоўся ў 1885 рублёў, сабраных паміж мясцовымі прыхаджанамі і ахвяраваных мясцовым святаром Скабаллановічам – 100 рублёў і служачымі на чыгуначнай станцыі ў Бярозе – 75 рублёў. Былі ахвяраванні ў ізноў асвячоную царкву «от крестьянина села Блудня Николая Мычки – 50 рублей на ризу к иконе; от начальника депо Якова Жесткова и помощника его Гурьянова – 30 рублей на местные свечи с металлическими подсвечниками; от полковницы Евдокии Соловьевой — воздухи из белого глазета, вышитые шерстями».
Да пачатку ХХ стагоддзя Свята-Мікалаеўская царква не ацалела, што паслужыла прычынай яе разбурэння – невядома. Але ўжо ў 1903 годзе на сродкі прыхаджан і Свяцейшага Сінода была пабудавана новая цагляная царква, асвечаная ў гонар Святога Мікалая Цудатворца.
22 кастрычніка 1939 года ў прыход Першамайскай царквы быў прызначаны Кавалеўскі Віталь Антонавіч. Падчас нямецкай акупацыі ён працягваў весці богаслужэнні, а 15 студзеня 1945 года быў прызначаны першым Бярозаўскім благачынным з месцам служэння ў вёсцы Блудзень.
З 1984 года і па сённяшні дзень настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы з’яўляецца протаіерэй Мікалай Садоўскі.
2 верасня 2006 года ў царкве прайшло ўрачыстае асвячэнне царкоўнага звана. Божую літургію і асвячэнне ўзначаліў Яго Праасвяшчэнства епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Ўладыка Іаан з удзелам благачыннага, мітрафорнага протаіерэя Георгія Шаўцова, настаяцеля храма протаіерэя Мікалая Садоўскага, а таксама духавенства Бярозаўскага благачыння і г. Брэста.