Папко Алена Мікалаеўна
Паэтка, настаўніца.
Нарадзілася ў в. Сакалова Бярозаўскага раёна ў 1990 годзе. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія», дыпламант абласнога літаратурнага конкурсу сярод дзяцей і юнацтва, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце «Маяк», абласной газеце “Заря”, рэспубліканскай – “Літаратура і мастацтва”, у часопісах “Нёман”, “Маладосць”. Яе любімыя паэткі – майстры высокароднай, трапяткой, мілагучнай паэзіі – Раіса Баравікова і Яўгенія Янішчыц.
Алена Папко плённа працуе на ніве беларускага слова, сустракаецца з вядомымі сучаснымі пісьменнікамі і паэтамі, паспяхова ўдзельнічае ў літаратурных конкурсах.