Бібліятэка ў інфармацыйнай прасторы горада

  Бярозаўская цэнтральная раённая бібліятэка з`яўляецца інфармацыйна-выхаваўчым і культурным цэнтрам, без якога немагчыма ўявіць сабе горад Бярозу. Бібліятэка фарміруе, зберагае, захоўвае і прадстаўляе карыстальнікам выданні айчыннай і замежнай літаратуры. Зараз фонд бібліятэкі налічвае 102 тысяч экз. кніг. Бібліятэка атрымлівае звыш 72 назваў часопісаў і газет – ад навуковых і эканамічных да папулярных і дзіцячых.
 Развіццё камп`ютарных тэхналогій толькі пашырае інфармацыйную прастору і прадстаўляе шырокія магчымасці для задавальнення запытаў чытачоў. Рэгістрацыя і абслугоўванне карыстальнікаў вядзецца ў аўтыматызаваным рэжыме.
 Бібліятэчны сайт з`яўляецца кропкай доступу да паслуг і рэсурсаў бібліятэкі. Ужо сення праз электронны каталог, які размешчаны на сайце, можна ўдакладніць наяўнасць кніг, артыкулаў з газет і часопісаў у бібліятэках сістэмы.
 Супрацоўнікі бібілятэкі праводзяць мерапрыемствы па папулярызацыі літаратуры, дапамагаюць граматна працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі, задавальняюць патрэбы карыстальнікаў у розных галінах. З мэтай захавання і прадастаўлення дакументаў і матэрыялаў па правах ведаў і прававым выхаванні ў бібліятэцы працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, школа прававых ведаў.
 Дзякуючы, якаснаму рамонту, новай мэблі, сучаснаму афармленню інтэр`еру памяняла свій воблік чытальная зала, дзе створаны гісторыка-краязнаўчы цэнтр “Красуй, мой край, над Ясельдай — ракой”. Звесткі аб прыродзе, гісторыі, народнай гаспадарцы, архітэктуры, ураджэнцах і мясцовых дзеячах, вядомых літаратарах, помніках і памятных мясцінах прадстаўлены ў раздзелах цэнтра “Зямля бацькоў – майго жыцця крыніца”, “Плыве твой радок і звініць твае слова”, “Тут жыве мая гісторыя”. Работа па краязнаўству вядзецца комплексна. Гэта і стварэнне інфармацыйна-рэсурснай базы і дасканалага даведачна-бібліяграфічнага апарату. Акрамя традыцыйных краязнаўчых папак і картатэк створана і пастаянна папаўняецца электронная база дадзеных “Краязнаўства: Бярозаўскі раен”, якая з`яўляецца своеасаблівым дапаўненнем да фонду краязнаўчых дакументаў і змяшчае матэрыялы аб жыцці рэгіёну. У бібліятэцы ладзяцца сустрэчы з пісьменнікамі- зямлякамі, краязнаўцамі, прэзентацыі кніг.  Ганаровымі гасцямі былі нашы знакамітыя землякі: паэт Алесь Разанаў, галоўны рэдактар газеты Ларыса Цімошык, журналіст, краязнаўца Яўген Сяленя.
 Шэраг мерапрыемстваў былі прысвечаны 540- годдзю г. Бярозы. На адкрытай пляцоўцы каля сонечнага гадзінніка быў арганізаваны літаратурны бульвар. Жыхарам і гасцям горада можна было пазнаёміцца з выставай-экспазіцыяй “Ён адзін такі на свеце, горад мой!”, дзе была змешчана літаратура пра горад і яго знакамітых жыхароў, фотавыставай “Читай всегда! Читай везде!”, пачаставацца кніжнымі “стравамі” ў літаратурным кафе “І льецца музыка роднага слова” і нават набыць штосьці з друкаванай прадукцыі ў краязнаўчым кіоску. Увагу наведвальнікаў літаратурнага бульвара прыцягваў паэтычны мікрафон. Са сваімі творамі гледачоў пазнаёмілі паэты – землякі: Маргарыта Гаравая, Валянціна Осіпава, Алена Папко, Аксана Валуй, Людміла Гайчук, Ксенія Курневіч, Таццяна Казлова.
 Кнігі ўдасканальваюць чалавека, павышаюць яго свядомасць. А нацыянальная літаратура выхоўвае патрыетаў сваёй краіны. У бібліятэцы разгортваюцца пастаянна дзеючыя кніжныя выставы “Любі свае – чытай беларускае”, “Шануй беларускую мову”, “На кніжных прасторах беларусі”, “Квітней і красуйся, мая Беларусь”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапагандуюць лепшыя шэдэўры сусветнай класічнай літаратуры.
 Значная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі. Пры бібліятэцы працуе маладежна- патрыятычнае аб`яднанне “Арыенцір”. Папулярызацыя здаровага ладу жыцця, экалагічнае выхаванне застаецца сярод прыярытэтных напрамкаў работы бібліятэкі. Супрацоўнікамі бібліятэкі пастаянна вядзецца пошук новых форм работы па прыцягненню патэнцыйных чытачоў у бібліятэку. Увайшлі ў практыку работы такія формы як: чытальная зала пад адкрытым небам, флэшмоб, буккросінг і інш.
 Асаблівую ўвагу бібліятэка надае духоўна-маральнаму выхаванню. У складзе кніжнага фонда налічваецца каля 600 выданняў духоўна-маральнай тэматыкі. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з выдавецтвам Беларускага Экзархата. Чытачы маюць магчымасць пазнаеміцца з часопісам “Врата небесные”. Для таго, каб духоўная кніга магла хутчэй знайсці свайго чытача, у бібліятэцы дзейнічае куток “Свет православия”, які вось ужо каторы год карыстаецца попытам і папаўняецца па меры паступлення літаратуры новымі кнігамі. У чытальнай зале арганізавана кніжная экспазіцыя “Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці”, на якой прадстаўлены лепшыя ўзоры нацыянальнай літаратуры, рарытэтныя выданні з фонду бібліятэкі.
 Многія карыстальнікі ідуць у бібліятэку не толькі атрымаць пэўную інфармацыю ці новую кнігу, але і запоўніць свой вольны час. Сёння бібліятэка з`яўляецца адкрытай пляцоўкай для творчай моладзі і дарослых дзякуючы дзейнасці аматарскіх аб`яднанняў. Пры бібліятэцы працуе літаратурна-музычная гасцеўня “Бярозка”, літаратурнае кафэ “Гармонія”, якія аб`ядноўваюць чытачоў пажылога ўзроста.  Бібліятэчныя мерапрыемствы, адрасаваныя інвалідам і пажылым, скіраваны на шчырасць адносін і станоўчыя эмоцыі. Яны праводзяцца па розных тэмах – літаратура, мастацтва, кіно, музыка і гэтак далей. На сустрэчы запрашаем і цікавых творчых людзей.
 Большасць чытачоў, якія чытаюць у нас гадамі, нават дзесяцігодзямі- верныя сябры бібліятэкі. Гэта – Прокушаў іван Васільевіч, Сяленя Яўген Васільевіч, Струнеўскі Мікалай Міхайлавіч, Гілева Людміла Аляксандраўна, Карпеш Разалія Станіставаўна, Халімончык Галіна Сяменаўна, Рабава Любоў Андрэеўна, сям’я Футаранскіх, сям’я Бялевічаў, Аполькаў, Лейбавых і мн. інш. Вынік шчырай бібліятэчнай творчасці і ўдзячнасці нашым чытачам – ганаровыя “Залатыя фармуляры”, святы чытання “З кнігай па жыцці”, рэкламныя акцыі “Першая дзесятка года”, “Моладзь+кніга=веды”, бенефіс чытача беларускай кнігі “З родным словам па жыцці”, выставы творчых работ чытачоў “Праздничное настроение своими руками”, літаратурны подыум “Чытаем разам”, кніга бібліятэчных рэкордаў.
Сёння без кнігі немагчыма ні выхаванне, ні адукацыя, ні культура нашага грамадства. Спадзяёмся, што кніга традыцыйная і электронная будуць ісці поплеч. Шчыра запрашаем усіх у бібліятэку на сустрач з кнігай.

Святлана Гунік, заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі