Беларуская лялька
29 сакавіка ў Стрыгінскай сельскай бібліятэцы прайшоў час фальклору “Беларуская лялька”. Мерапрыемства прысвечана вывучэнню і папулярызацыі беларускіх ляляк, далучэнні праз выраб лялькі да гісторыі Беларусі, беларускага традыцыйнага касцюма і фальклору.
Дзеці зрабілі слайд-падарожжа ў гісторыю беларускай лялькі “Лялька – сябар дзіцяці”, а затым дзяўчынкі і хлопчыкі самі майстравалі лялькі.
Занятак ім вельмі спадабаўся, ды і лялькі атрымаліся цікавыя.