Белаазёрская гарадская бібліятэка імя Ніны Мацяш

     З 2010 года Белаазёрская гарадская бібліятэка стала насіць імя славутай зямлячкі Ніны Язэпаўны Мацяш, паэтэсы, перакладчыцы, Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, Міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады, лаўрэата Літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Уладзіміра Калесніка.

     У гэтым жа годзе ў бібліятэцы пачала дзейнічаць экспазіцыя ўшанавання памяці паэткі Ніны Мацяш “У спагадзе абярэжлівай нябёсаў”. Яе стварэнне стала магчымым, дзякуючы фінансавай падтрымцы ўраджэнца г. Белаазёрска, прадпрымальніка Івана Пятровіча Цюшкевіча.            

             

             

 

 

Кожны з пяці раздзелаў экспазіцыі названы вершаванымі радкамі паэткі:
•  “Хто я, дзе я, адкуль і куды…” (Старонкі біяграфіі Ніны Мацяш)
•  “Наталіцца роднасці святлом” (Звесткі пра бацькоў і сям’ю)
•  “Узыходзіць, як каліва, слова…” (Работа над вершамі, перакладамі)
•  “Пры вогнішчы духу” (Творчыя стасункі з пісьменнікамі)
•  “Каб цветам акінуўся свет” (Ніна Мацяш – мастачка і кампазітар)

 

Да паслуг карыстальнікаў:
•  Публічны цэнтр прававой інфармацыі (працуе з 2010 года)
•  Базы дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “Эталон”
•  Шматгаліновы фонд
•  Фонд перыёдыкі
•  Літаратурны куток ушанавання памяці зямлячкі, паэткі Ніны Мацяш
•  Актуальныя тэматычныя выставы

 

У бібліятэцы праводзяцца:
•  Штогадовыя паэтычныя чытанні “Бабіна лета ў Белаазерску”
•  Прэм’еры кніг аўтараў-землякоў
•  Творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі
•  Прэзентацыі выстаў творчасці землякоў —народных умельцаў
•  Экскурсы да экспазіцыі “У спагадзе абярэжлівай нябёсаў”
•  Конкурс чытальнікаў паэзіі Ніны Мацяш
•  Акцыі

 

Сацыяльныя партнёры:
•  Белаазерскі гарадскі выканаўчы камітэт
•  ААТ “Белаазерскі энергамеханічны завод”
•  Бярозаўская ДРЭС
•  Бярозаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ”
•  ДУА “Белаазерскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі”
•  ДУА “Белаазерская гімназія”
•  ДУА “Белаазерская сярэдняя школа № 1”
•  ДУА “Белаазерская сярэдняя школа № 3”
•  Белаазерскі Дом культуры
•  Белаазерская дзіцячая бібліятэка
•  Белаазерская дзіцячая школа мастацтваў
•  Цэнтр пазашкольнай работы г. Белаазерска

 

Загадчык філіяла Цэрковіч Алена Яўгенаўна
Мы працуем:
10.00—14.00; 15.00—19.00
Выхадны—панядзелак
Адрас: 225215 Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён,
г. Белаазерск, вул. Леніна, 34.
Кантактны тэлефон: 8 (01643) 97 7 12
E-mail: booksbel@mail.ru