Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік

Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. − Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2013. − 572, [2] с.

 Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» − лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае псіхалагічнай напружанасці і экзістэнцыйнай вастрыні. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.
 У аповесці В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці «Пакахай мяне, салдацік» адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка.

 Кранальная гісторыя кахання і смерці напрыканцы вайны. Дзве самотныя беларускія душы выпадкова сустрэліся на далёкай чужыне. Ён, салдат, згартаваны нястачамі і жыццём побач са смерцю, і яна, малады зялёны парастак, з якога ўжо паспела выспець найпрыгожая кветачка Франя.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

*

belBY