Вандроўка па старонках беларускіх кніг

     25 лістапада ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў круіз — гульня  “Вандроўка па старонках беларускіх кніг” для вучняў 3 “В” класа ДУА СШ №2.

     Галоўная мэта круіза – гульні: пазнаёміць дяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, выхоўваць у іх любоў да чытання і да роднай літаратуры.

     Да мерапрыемства была падрыхтавана міні – віктарына “Казачны карагод”, агляд літаратуры “Чытаем на роднай мове”, кніжная выстава  “Беларускія пісьменнікі  — дзецям”.

     Вучні з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел, уважліва слухалі.  А на прыканцы мерапрыемства ўсе пажадалі ўзяць кнігі для чытання дома.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

*

belBY