Чытаем казку разам

27 лістапада ў Першамайскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Чытаем казку разам”, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра цікавыя монанты з біяграфіі пісьменніка, паслухалі аўдыёзапіс верша Уладзіміра Караткевіча “О любоў мая, Беларусь!”, а пасля прачыталі па ролях казку “Жабкі і чарапаха”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава твораў і фотаздымкаў пісьменніка.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

*

belBY