Аддзел абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай працы

Сёння аддзел абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай працы - захавальнік універсальнага фонду ў 89 тысяч экзэмпляраў дакументаў, уключаючы электронныя. 

Штогод аддзел наведваюць больш за 3 тысячы чытачоў. Да іх паслуг прадастаўляецца абанемент і чытальная зала.

АБАНЕМЕНТ ажыццяўляе выдачу дакументаў для выкарыстання па-за бібліятэкай на пэўны тэрмін для ўсіх узроставых катэгорый карыстальнікаў, пачынаючы з 14 гадоў. На абанеменце выдзелены камерцыйны фонд літаратуры, куток новых паступленняў, у прыватнасці, сацыяльна-значнай літаратуры, набытай у беларускіх выдавецтвах.

bibl

ЧЫТАЛЬНАЯ ЗАЛА змяшчае ўніверсальны фонд, у якім шырока прадстаўлены: даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні, юрыдычная і прававая літаратура, аўдыякнігі, літаратура па мастацтве, калекцыя ізапрадукцыі, перыядычныя выданні, шырокі матэрыял краязнаўчай тэматыкі.

  У 2002 годзе на базе чытальнай залы адкрыты Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ), які аказвае інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў, студэнтам, спецыялістам народнай гаспадаркі, прадпрымальнікам, бізнесменам і іншым катэгорыям карыстальнікаў. У ПЦПІ фарміруецца пакет дакументаў па запыце карыстальніка, прадастаўляецца адрасная інфармацыя па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, рашэннях органаў мясцовага кіравання, міжнародных дагаворах, судовай практыцы. 

04758813

Жыхары горада і раёна могуць таксама атрымліваць патрэбную інфармацыю ў краязнаўчым цэнтры аддзела.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай працы – сучасны даведачна-інфармацыйны, культурна-асветніцкі, кансультацыйна-метадычны цэнтр, які прадстаўляе карыстальнікам вялікі спектр паслуг: МБА (міжбібліятэчны абанемент), ксеракапіраванне любога віду друкаванага дакумента, карыстанне камерцыйным фондам, начны і святочны абанементы, фарміраванне пакета дакументаў з прававой базы даных “Эталон”, сканіраванне.

Acmhainni

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, прапаганда і распаўсюджванне прававой інфармацыі, духоўна-маральнае і экалагічнае выхаванне, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, эстэтычнае выхаванне, далучэнне да гістарычнага, этнаграфічнага і літаратурнага краязнаўства, фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

 Заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай працы

Плашкевіч Жанна Мікалаеўна
Тэл.: 8 (01643) 4-19-95
E-mail: crbbereza@yandex.by
Панядзелак: 10.00-19.00, перапынак з 14.00 да 15.00
аўторак-пятніца: 9.00-19.00
Нядзеля: 09.00-18.00, перапынак з 14.00 да 15.00
Выхадны дзень: субота

Запрашаем усіх жадаючых!

belBY