Бясплатныя

ПЕРАЛІК ПАСЛУГ, ЯКІЯ ПАДАЮЦЦА БІБЛІЯТЭКАМІ
БЯРОЗАЎСКАЙ РАЙОННАЙ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СІСТЭМЫ

Наведванне бібліятэк у адпаведнасці з іх рэжымам працы.
Бясплатнае атрыманне поўнай інфармацыі аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў і картатэк.
Бясплатнае атрыманне кансультацыйнай дапамогі ў пошуках і выбары крыніц інфармацыі.
Атрыманне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай.
Карыстанне паслугамі ўнутрысістэмнага кнігаабмену, атрыманне кнігі з агульнага кніжнага фонду.
Падаўжэнне тэрмінаў карыстання выданнямі ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым у бібліятэках.
Атрыманне ў часовае карыстанне любога дакумента з бібліятэчных фондаў абанемента дадому.
Карыстанне дакументамі з бібліятэчнага фонду чытальнай залы, якія выдаюцца чытачу за пэўную плату на ноч або выхадны дзень бібліятэкі..
Удзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем вольнага часу, у літаратурных дыскусіях, канферэнцыях, вечарынах і іншых масавых мерапрыемствах.
Абслугоўванне пенсіянераў, у тым ліку тых, хто пражывае адзінока, і інвалідаў дома.
Бібліятэчнае абслугоўванне чытачоў пры дапамозе перасовачнай бібліятэкі – бібліобуса.
Карыстанне іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі.

Leave a Reply

Your email address will not be published.

*

belBY