Зельскі, А. Г. Хатынь. Трагедыя беларускага народа
Зельскі, А. Г. Хатынь. Трагедыя беларускага народа = Хатынь. Трагедия белорусского народа = Khatyn. Tragedy of the Belarusian people / А. Г. Зельскі ; [пераклад на англійскую мову: А. В. Цітова ; пераклад на рускую мову: І. Б. Клепікаў ; фота: А. П. Дрыбас, А. Р. Шаблюк, В. А. Жалабковіч] ; Мемарыяльны комплекс «Хатынь». — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі, 2018. — 141, [2] с. — (Беларусь. Трагедыя і праўда памяці).
Кніга пра трагедыю вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з 16 стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і яго падрабязнае апісанне.


