Дронь Канстанцін Васільевіч
Паэт-аматар. Нарадзіўся 25 мая 1936 года ў в.Ківачына Пружанскага раёна. Вучыўся ў Адэскім дзяржаўным універсітэце імя І.Мечнікава і на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1964 годзе. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Здзітаўскай сярэдняй школе, у школах горада Белаазёрска, узначальваў сярэднюю школу № 3 г.Бярозы.
Канстанцін Дронь адзін са старэйшых удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Крыніца” (з 1968 года). Сумесна з “крынічанамі” ён актыўна выступаў са сваімі вершамі ў працоўных калектывах, маладзёжных аудыторыях, на літаратурных вечарынах.
Аўтар зборнікаў вершаў “Белы Лясок” (2003), “Белаазёрачка”(2013), “Раздумья” (2013).
Паэт жыў ў Белаазёрску. Часта друкаваўся на літаратурнай старонцы “Крыніца” раённай газеты “Маяк”, пісаў аб грамадска-культурным жыцці горада, актыўна супрацоўнічаў з Белаазёрскай гарадской бібліятэкай імя Ніны Мацяш, прэзентаваў свае новыя кнігі аматарам паэтычнага слова, удзельнікам бібліятэчных клубаў «Вдохновение» і “Паэтычная хатка”.