Літаратурна-краязнаўчая гасцёўня «Вытокі Башты» пры Селецкай СБ

     У Сялецкай сельскай бібліятэцы з 2008 года дзейнічае літаратурна-краязнаўчая гасцёўня “Вытокі Башты”, у якой сабраны шырокі банк матэрыялаў па літаратурнаму і гістарычнаму краязнаўству. Вёска Сялец, якая мае 617-гадовую гісторыю, – радзіма вядомых беларускіх літаратараў – паэта Алеся Разанава, празаіка Віктара Супрунчука, драматурга Мікалая Арахоўскага, Аляксандра Акінчыца, які захаваў для нашчадкаў у друкаваным выглядзе поўны тэкст паэмы “Тарас на Парнасе”, вядомага этнографа Іосіфа Здановіча, а таксама продкаў вядомага акцёра і паэта Уладзіміра Высоцкага.

    Краязнаўчая гасцёўня “Вытокі Башты” знаёміць з арыгіналамі дзесяці п’ес і мастацкімі палотнамі Мікалая Арахоўскага, якія перадалі ў бібліятэку бацькі драматурга, унікальным зборнікам “Народные песни местечка Селец”, дароўнымі кнігамі паэтаў-землякоў, а таксама масцовага краязнаўцы Мікалая Пейгана, рукапіснымі альбомамі, часопісамі “З гісторыі маёй вёскі”, “Старажылы расказваюць…”, гістарычнымі дакументамі, даследчымі манаграфіямі па творчасці паэтаў-землякоў, сцэнарнымі распрацоўкамі мерапрыемстваў, калекцыяй рэдкіх фотаздымкаў з жыцця сельчукоў.

Мероприятия литературно-краеведческой гостиной «Вытокі Башты» на 2020 год

Январь – Слайд-экспедиция «Мне пашчасціла тут нарадзіцца» (80 лет со дня создания Берёзовского района).
Март – Час литературного портрета «Сцежкі чароўнага лёсу» (70 лет З. Дудюк).
Сентябрь – Литературно-музыкальная гостиная «Нялёгкія дарогі творцы» (к 70-летию Н. Ореховского).
Ноябрь – Экспедиция в прошлое «Сялец на перакрыжаваннях гісторыі».

   Супрацоўнік бібліятэкі арганізоўвае пазнавальныя экскурсы для вучняў мясцовай школы і школ раёна, краязнаўцаў, выхаванцаў летніх аздараўленчых лагераў, замежных гасцей і з радасцю дзеліцца тымі духоўнымі каштоўнасцямі, якія сабраны ў літаратурна-краязнаўчай гасцёўні сельскай бібліятэкі.

Мы працуем:
10.30—14.00; 14.30—19.00
Выхадныя дні — субота; панядзелак
Адрас: 225242 Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, 
агр. Сялец, вул. Маладзёжная, 10
Кантактны тэлефон: 8 (01643) 5 27 39
E-mail: selec-lib@tut.by