Шыманскі Міхаіл Мікалаевіч

   Пісьменнік-публіцыст, журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі (1985), выдатнік друку Беларусі (2005), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Беларускага Саюза журналістаў “Залатое пяро” (1995), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” (2011), уладальнік Ганаровага знака “За заслугі перад прафесійным згуртаваннем” (2010).
    Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ЦК УЛКСМ, Саюза журналістаў СССР, двума залатымі медалямі УДНГ СССР, нагрудным знакам “Отличник печати Беларуси” (2005), ганаровым знакам Міжнароднай канфедэрацыі журналістцкіх саюзаў “За заслуги перед профессиональным сообществом” (2010).
    Нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў в. Пешкі Бярозаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1958 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на факультэт журналістыкі. Вучыўся на вячэрнем аддзяленні і адначасова працаваў у рэспубліканскай газеце “Звязда”: пазаштатным карэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту.
     З 1970 г. па 1994 г. працаваў асабістым карэспандэнтам газеты “Известия”. З 1994 г. і па сённяшні дзень – у газеце “Рэспубліка”.
    Аўтар 22 кніг нарысаў і публіцыстыкі: “Без права на ошибку” (1985), “Зерна и звезды” (1986), “Белоруссия” (1987), “Не остановись в пути” (1988), “Это нужно живым” (2004), “Прийти и поклониться” (2005), “Иван Шпаков – личный враг Гитлера” (2010), “Моя вера – моя Беларусь” (2010), “Мы этой памяти верны” і іншыя.
   Пасля чарговай паездкі ў Кітай напісаў дакументальна-публіцыстычную трылогію аб гэтай краіне. Яна ўключае кнігі: «Здравствуй, Китай!», “Китай с открытым сердцем”, “Близкий Китай”.
  Некаторыя з іх пераведзены на англійскую, нямецкую, іспанскую, польскую, балгарскую мовы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

*

ru_RURU