Сцяфанава Марыя Сяргееўна

     Настаўніца, паэтэса, падпалкоўнік запаса органаў міліцыі.
   Нарадзілася ў Мінску ў 1954 годзе. Затым бацькі пераехалі ў г. Белаазёрск.
  Друкавацца пачала яшчэ ў падлеткавым узросце ў газеце “Маяк коммунизма”. Была актыўнай удзельніцай літаб’яднання “Крыніца” пры Бярозаўскай раённай газеце. Скончыла завочнае аддзяленне філфака Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна. Некаторы час працавала ў школах Бярозаўскага раёна, а потым перайшла ў дзіцячы пакой міліцыі, даслужылася да звання “падпалкоўнік”.
  У 2003 годзе ў званні падпалкоўніка міліцыі Марыя Сяргееўна звольнілася з органаў МУС і з радасцю ўлілася ў калектыў Бярозаўскай СШ № 3, дзе працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і кіраўніком гурткоў – літаратурнага “Ліра”, тэатральнага “Вытокі” і студыі дзіцячага тэлебачання “Школьныя прыступкі”. Аўтар п’есы “Такое жыццё”.
  Выступала рэжысёрам і сааўтарам спектакля па матывах п’есы Алены Паповай “Блиндаж”, прэм’ера якога прайшла ў актавай зале ДУА «Бярозаўская сярэдняя школа № 3».
  Увесь час Марыя Сяргееўна пісала вершы і друкавалася ў газеце “Маяк”. Яе вершы (“Два крыла”, “Вальс березовской милиции”, “Зорачкі на пагонах” і іншыя) былі пакладзены на музыку. З некаторымі з іх самадзейны калектыў Бярозаўскага РАУС паспяхова выступаў і перамагаў у творчых конкурсах МУС, у тым ліку, і рэспубліканскага ўзрозня.
    Працуе ў ДУА «Бярозаўская сярэдняя школа № 3».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

*

ru_RURU