Музей створаны 24 чэрвеня 2001 года на базе сельскай
бібліятэкі. З 2003 года носіць званне “народны”. Адказная за экскурсійную і даследчую работу – бібліятэкар, краязнаўца-аматар Лідзія Іванаўна Рудзьман.
Музейныя фонды ўстановы налічваюць звыш 1000 экспанатаў, сярод якіх размешчаны:
• Прадметы сялянскай працы і хатняга ўжывання
• Рэліквіі франтавой і партызанскай славы
• Ручнікі, выцінанка, вышыўка
• Прадметы нумізматыкі і інш.
Музей у бібліятэцы гэта:
• 218м² экспазіцыйнай плошчы
• Тры экспазіцыйныя залы:
— “Побыт і этнаграфія”
— “Мінулае і сучаснасць”
— “Народная творчасць”
• Рэканструкцыя сялянскага двара на адкрытай прасторы
• Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Вячоркі ў Ліды”
Музей прапануе наступныя мерапрыемствы:
• Аглядныя і тэматычныя экскурсіі
• Урокі пазнання Айчыны “Спадчына маёй вёскі”, “Зямля бацькоўская святая”
• Краязнаўчыя вандроўкі па памятным мясцінам Пескаўскай зямлі
• Інсталяцыі традыцыйных абрадаў і сялянскага народнага рамяства
• Этнагульні знатакоў мінуўшчыны
• Прэм’еры выстаў народнай творчасці
• Сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, мастакамі-аматарамі, народнымі ўмельцамі
• Майстар-класы і практыкумы па народных рамёствах
• Дабрачынныя акцыі па збору экспанатаў
Музей працуе ў кантакце з:
• Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем
• ААА “Пескаўскае”
• Пескаўскім сельвыканкамам
• Пескаўскім СДК
• Пескаўскай сярэдняй школай
• Пескаўскай сельскай бібліятэкай
• Рэдакцыяй раённай газеты “Маяк”
Заяўкі на групавое абслугоўванне
прымаюцца па тэлефоне 8 (01643) 5-34-05
*Аглядная экскурсія па бібліятэцы — 1 наведванне — 50 кап.
*Самастойны прагляд экспазіцыі ў музеі пры Вайцяшынскай СБ:
для дзяцей — 1 квіток — 1 руб. 00 кап.
для дарослых наведвальнікаў — 1 квіток — 2 руб. 00 кап
*Аглядная экскурсія ў музеі пры Вайцяшынскай СБ:
для дзяцей — 1 экскурсія — 2 руб. 00 кап.
для дарослых — 1 экскурсія — 4 руб. 00 кап.
*Правядзенне інтэрактыўнай экскурсіі ў музеі пры Вайцяшынскай СБ — 1 квіток — 2 руб. 50 кап.
*Фотаздымак з выкарыстаннем прадметаў з музейных калекцый у Вайцяшынскай СБ — 1 здымка — 83 кап.
*Правядзенне тэматычных музейных мерапрыемстваў — 1 квіток — 5 руб. 00 кап.
*Правядзенне краязнаўчай экскурсіі — 1 квіток — 2 руб.00 кап.
Часы працы музея:
серада, чацверг, пятніца, субота, нядзеля
10.00 — 14.00
15.00 – 19.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Наш адрас:
225214, в. Вайцяшын,
вул.Чырвонаармейская, д. 37
Бярозаўскі раён,
Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь