Баравікова Раіса Андрэеўна
Паэтэса, празаік, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1993), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987), Спецыяльнай прэміі Презідэнта Рэспублікі Беларусь (1998).
Нарадзілася 11 мая 1947 года у в. Пешкі Бярозаўскага раёна ў сям’і служачага. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Маскоўскага літаратурнага інстытута імя М.Горкага. Працавала рэдактарам на кінастудыі “Беларусфільм”, у газетах і часопісах “Літаратура і мастацтва” (1972-1977), “Чырвоная змена”, “Алеся”, галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Маладосць” (2002-2011).
Аўтар дзевяці зборнікаў паэзіі “Рамонкавы бераг” (1978), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Горицвет” (1982), “Адгукнулася голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998), “Дрэва для райскай птушкі” (2007).
З’яўляецца аўтарам кніжак казак і апавяданняў для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра міжпланетнага пажарніка і казка пра жабяня “Квыш-Квыш” (1996), “Казкі з гербарыя” (2008), “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў” (2010), “Казкі астранаўта” (2011).
З-пад яе пяра выйшлі і празаічныя творы: аповесць “Кватарантка” (1980), зборнік апавяданняў “Вячэра манекенаў” (2002), п’есы “Цётка Малання з Асаўца”, “Пятля часу”, “Барбара Радзівіл” (1991).
Перакладае творы з рускай, украінскай, польскай моў.