Положение о конкурсах

«ЗАЦВЯРДЖАЮ»
Дырэктар Дзяржаўнай установы культуры
«Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма»
І.Л. Макарэвіч 27 лютага 2019 г.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага конкурсу
на лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства
«Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў»

Агульныя палажэнні

1. Палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, парадак і ўмовы правядзення раённага конкурсу “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў” на лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства (далей Конкурс).
2. Конкурс праводзіцца ў рамках Года малой радзімы.
3. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”.

Мэты і задачы

1. Стымуляванне творчай актыўнасці і прафесійных навыкаў бібліятэкараў у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.
2. Удасканальванне бібліятэчных форм работы па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна і краязнаўчых ведаў у чытацкім асяроддзі.
3. Пошук неардынарных форм раскрыцця фонду краязнаўчай літаратуры ў бібліятэках раёна, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў.
4. Узмацненне выхаваўчай ролі і значэння краязнаўчай кнігі ў станаўленні асобы падрастаючага пакалення.
5. Выхаванне цікавасці і павагі чытачоў да спадчыны малой радзімы праз сістэму дасугавых мерапрыемстваў, рэалізацыю краязнаўчых праектаў, акцый.
6. Актывізацыя дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў пры бібліятэках, развіццѐ творчага патэнцыялу іх удзельнікаў.

Умовы і парадак правядзення Конкурсу

1. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 сакавіка па 31 жніўня 2019 года.
2. У Конкурсе павінны прыняць удзел усе бібліятэкі Бярозаўскай раённай бібліятэчнай сістэмы.
3. У рамках Конкурсу бібліятэкі сістэмы ва ўказаны перыяд праводзяць паказальнае мерапрыемства краязнаўчай тэматыкі ў любой жадаемай форме (краязнаўчы квэст, літаратурна-музычная кампазіцыя, вечар памяці, вечар-партрэт, дзень краязнаўчай кнігі, рэтрапраграма, літаратурна-краязнаўчая гадзіна, краязнаўчы калейдаскоп, дзень пісьменніка-земляка, краязнаўчы ўрок, прэзентацыя краязнаўчай кнігі, агляд творчасці пісьменнікаў-землякоў, віртуальнае падарожжа, краязнаўчы вернісаж, гадзіна інфармацыі, вусны часопіс, літаратурны альманах, краязнаўчая экспедыцыя, краязнаўчая экскурсія, бенефіс чытача і іншыя).
4. У распрацоўцы конкурснага мерапрыемства павінны знайсці сваё адлюстраванне мэты і задачы Конкурсу з арыентацыяй на чытацкую аўдыторыю, інтарэсы асобных груп карыстальнікаў.
5. Сцэнарныя распрацоўкі мерапрыемстваў прадастаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 5 жніўня 2019г. на электронных носьбітах. Мерапрыемствы і сцэнарныя матэрыялы, прадастаўленыя на Конкурс пазней устаноўленага тэрміна, не разглядаюцца і ў Конкурсе не ўдзельнічаюць.
6. Метадычную падтрымку Конкурсу ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і бібліёграфы Бярозаўскай ЦРБ.
7. Тэхнічнае суправаджэнне падрыхтоўкі конкурсных мерапрыемстваў ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання Бярозаўскай ЦРБ. У ходзе Конкурсу аддзел своечасова апублікоўвае фотасправаздачы аб праведзеных мерапрыемствах на афіцыйным сайце сістэмы.

Патрабаванні
да правядзення конкурсных мерапрыемстваў
і афармлення сцэнарных распрацовак

1. Конкурсныя мерапрыемствы могуць быць прысвечаны ваенна- гістарычнаму мінуламу Бярозаўшчыны, папулярызаваць творчасць мясцовых літаратараў і фальклорна-этнаграфічную спадчыну, расказваць аб экалогіі і прыродных багаццях рэгіёна, вядомых земляках, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці, юбілярах краязнаўчага календара, адлюстроўваць сучаснае становішча развіцця рэгіёна.
2. Для камп’ютарызаваных бібліятэк пры падрыхтоўцы і правядзенні конкурснага мерапрыемства абавязкова выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій: сацыяльных сетак і другіх сеткавых сэрвісаў,
стварэнне і папулярызацыя конкурснага матэрыялу з дапамогай рэсурсаў Інтэрнэт, прымяненне QR-кодаў, on-line формаў зваротнай сувязі, падкастынгу і інш.
3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў пры падрыхтоўцы і правядзенні конкурснага мерапрыемства.
4. Да конкурсных мерапрыемстваў могуць быць распрацаваны рэкламныя матэрыялы малых формаў: памяткі чытачу, інфармацыйныя буклеты, плакаты, закладкі і інш.
5. Сцэнарныя распрацоўкі мерапрыемстваў могуць уключаць:
— матэрыялы з друкаваных і электронных крыніц па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны населеных пунктаў Бярозаўскага раёна;
— асабістыя краязнаўчыя матэрыялы з фонду бібліятэк-удзельніц Конкурсу, створаныя ў працэсе краязнаўча-пошукавай працы;
— распрацоўкі кніжна-ілюстраваных тэматычных выстаў з выкарыстаннем нетрадыцыйных формаў нагляднасці;
— дзіцячыя краязнаўчыя замалёўкі, сачыненні на тэму “Мая малая радзіма”, успаміны старажылаў і інш.;
— ілюстрацыйны матэрыял па тэме мерапрыемства: фотаальбомы, файл-папкі з дзіцячымі малюнкамі і інш.
6. Пры афармленні сцэнарыя конкурснага мерапрыемства абавязкова наяўнасць спіса выкарыстаных крыніц, складзенага ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1-2003 Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных мерапрыемстваў

1. Адпаведнасць фармата мерапрыемства патрабаванням і тэматыцы Конкурса.
2. Навізна, актуальнасць тэмы мерапрыемства.
3. Структура, якасць, змястоўнасць, арыгінальнасць матэрыялу.
4. Глыбіня раскрыцця тэмы мерапрыемства, форма падачы і тэхніка выканання.
5. Шматграннасць выкарыстання сучасных формаў папулярызацыі краязнаўчых ведаў.
6. Прымяненне музычнага суправаджэння і сродкаў мультымедыя.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

1. Вынікі раённага Конкурсу будуць падведзены 13 верасня 2019 года.
2. Пераможцы ў Конкурсе ўзнагароджваюцца:
— Дыпломам 1-й ступені і спецыяльным прызам
— Дыпломам 2-й ступені і спецыяльным прызам
— Дыпломам 3-й ступені і спецыяльным прызам

Склад журы

І.Л.Макарэвіч — дырэктар ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”
В.В.Лаўрэнчук — намеснік дырэктара ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”
Г.В.Крывашэева — загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ
А.М.Васілечка — галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ
А.М.Гук — метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ