“Староначкі з моўнай скарбоначкі”
15 жніўня ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы для дзяцей аздараўленчага лагера “Планета умельцев” ДУА “Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы” прайшоў калейдаскоп загадак “Староначкі з моўнай скарбоначкі”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ўладзіміра Іванавіча Мацвеенкі.
Дзеці пазнаёміліся з формамі і жанрамі паэзіі: вершамі, песнямі, смяшынкамі, каламбурамі, хуткамоўкамі, чыстагаворкамі, перакруткамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі – рыфмаванкі, загадкі-жарты, загадкі – шарады, загадкі- лагагрыфы, загадкі- анаграмы.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “З рога ўсяго многа – Уладзіміра Мацвеенкі”, на якой змаглі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю вядомага дзіцячага пісьменніка.