Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку (5-2-е тыс. да н.э.)

 Стаянка размешчана на пяшчаных ўзвышшах паміж вёскамі Здзітава і былой в. Горбава ў 50 м на паўночны ўсход — на 300 м на поўнач ад стаянкі Горбава-2. З паўночнага захаду абмежаваны дарагі да вёскі, з паўночнага ўсходу — лесам. У некаторых месцах паверхнасць парушаная ў бок пясчанага кар’ера і ветравой эрозіяй. Ахоўная зона абмежаваная плошчай ўрочышча.
 Да найболее старажытных помнікаў Палесся даследчыкі адносяць стаянку Горбаў-1. Знаходкі з Горбава маюць яўна акрэсленыя свідэрскія рысы (8-7 тыс. г. да н.э.). А эпоха мезаліта прадстаўлена асобнымі знаходкамі са стаянкі Горбаў-1 (7-6 тыс. г. да н.э.). Прыкладна шэсць тысяч год таму назад на тэрыторыі Беларусі назіраўся кліматычны оптымум, надзвычай спрыяльны для развіцця раслінасці. У такіх умовах чалавек не адчуваў неабходнасці нешта вырошчваць, траціць пры гэтым шмат сіл на расчыстку лясоў і апрацоўку глебы. Толькі ў позненеалітычны час з’яўляюцца жывёлагадоўля, земляробства, шліфаваныя каменныя і крамянёвыя сякеры. На працягу неаліта ў Здітава-Спораўскім мікрарэгіёне існавалі стаянкі нёманскай культуры. Паселішчы канцэнтруюцца вакол азёр.
 З усталяваннем культур ранняга бронзавага веку вытворчая гаспадарка пачынае займаць вядучае становішча ў жыцці тагачасных людзей. Грамадства перажывала тады час бурных сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Сярод культур бронзавага веку можна вылучыць культуру палескай шнуравой керамікі, тшцінецкую культуру, якія прадстаўлены стаянкай Горбаў-1. Для керамікі шнуравікоў характэрны адбіткі шнура, што наносіліся пераважна на верхнюю частку гаршка.   Шнуравікі з’явіліся на пачатку II –га тысячагоддзя да н.э.
Жалезны век у Здзітава-Спораўскім мікрарэгіёне пачынаецца ў 6-4 стагоддзях да н.э. У Горбаве знойдзены сляды лужыцкага селішча. Унікальнасць яго ў тым, што ўсяго на тэрыторыі Беларусі знойдзена два лужыцкіх селішчы. Адна з цікавых знаходак гэтага паселішча – пара бронзавых бранзалетаў.
 

Больш інфармацыі можна знайсці ў наступных крыніцах:

Историко-культурное наследие Березовского района : [Электронный ресурс] / Березовский Районный Исполнительный комитет // Режим доступа: http://www.bereza.gov.by/new_page_12_84/ (дата обращения 19. 01. 2018 года).

Память : ист. – докум. хроника Березовского р-на / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – 2- е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. – 584 с.
Белавешкін, А. Археалагічныя помнікі Здзітава-Спораўскага мікрарэгіёну / Андрэй Белавешкін // Гістарычная брама . -2002. — № 1-2. – С. 60.

Калечыц, А. Г. Чалавек і асяроддзе: каменны век, Заходняе Палессе / Алена Генадзьеўна Калечыц. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 584 с.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

*

ru_RURU