Свята-Іаана-Багаслоўская царква, в. Стрыгінь
Царква ў гонар Святога апостала Іаана Багаслова была пабудавана ў 1817 годзе з дрэва мясцовым селянінам Васілем Круком і доўгі час з’яўлялася прыпісной да прыхадской Альшэўскай Свята-Успенскай царквы, якой ужо не існуе. У гэты час царква ўваходзіла ў Слонімскі павет Косаўскага благачыння.
Свята-Іаана-Багаслоўская царква в.Стрыгінь з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь і помнікам народнага драўлянага дойлідства ХІХ ст.
Спіс літаратуры:
Бярозаўшчына — наша бацькаўшчына. — Бяроза: Аддзел культуры Бярозаўскага райвыканкама, 1997. — 72с.
Дорогами православной Беларуси / сост. С.Р. Бегиян. — Мн.: Белорусская Православная церковь, 2010. – 272 с.: ил.
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / редкол.: С.В. Марцелев [и др.]. – Мн.: БелСЭ, 1990. – 424с.: ил.
Свято-Иоанно-Богословская церковь д. Стригинь / сост. Е.Левкович // Березовщина православная: виртуальная экскурсия по православным храмам Березовского района. – Береза: Отдел библиотечного маркетинга Березовской ЦРБ, 2010. – С.30-31.
Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь / Кулагiн, А.М. // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік.- Мінск, 2007.- C.385.