Свята-Мікалаеўская царква, в. Першамайская
Гісторыя гэтай царквы, як і самой вёскі, сыходзіць сваімі каранямі ў канец XVI — пачатак XVII ст.ст. Першыя дакументальныя звесткі аб вёсцы Блудень, менавіта так называлася раней вёска Першамайская, з’явіліся ў 1590 годзе, калі каралева Ганна Ягелонская, удава караля Стэфана Баторыя, падарыла яе найбуйнейшаму магнату Вялікага Княства Літоўскага Льве Сапеге. А першы храм, размешчаны ў цэнтры вёскі, быў пабудаваны ў 1638 годзе ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Ён быў збудаваны з дрэва стараннем Літоўскага падскарбія Мікалая Трызны. Гарманічна дапаўняла Свята-Мікалаеўскую царкву пабудаваная пры ёй драўляная званіца.
Спіс літаратуры:
Береза и окрестности: фотоальбом / гл. ред. В. Шпарло. – Брест: ООО «Рекламно-информационное агентство «Вечерний Брест», 2010. – 96с.: ил.
Бярозаўшчына – наша бацькаўшчына. – Бяроза: Аддзел культуры Бярозаўскага райвыканкама, 1997. – 72 с.
Свято-Николаевская церковь д.Первомайская / сост. Е.Левкович // Березовщина православная: виртуальная экскурсия по православным храмам Березовского района. – Береза: Отдел библиотечного маркетинга Березовской ЦРБ, 2010. – С.19-21.
Сень, А.В. Историко-статистическое описание приходов Березовского благочиния Брестской епархии: дипломная работа / сост. А.В. Сень. – Жировичи, 2000. – 86с.
Синкевич, Н. Освящен колокол: [в Свято-Николаевской церкви д. Первомайская прошло торжественное освящение нового церковного колокола] / Николай Синкевич // Маяк. – 2006. – 6 сентября.
Царква ў в. Блудзень / Кулагiн, А.М. // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 2007. — C.454.
Царква ў в. Першамайская / Кулагiн, А.М. // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 2007. — C.561.