Свята-Прачысценская царква, в.Здзітава
Паводле гістарычных звестак вядома, што ў Здзітаве з даўняй пары была царква.
У дакуменце «Аб пастанове Тураўскай епіскапіі» ад 1005 года змешчаны дакладныя дадзеныя аб усіх цэрквах, якія патрэбна было пабудаваць у населенных пунктах Тураўскай епархіі.
У адным з дакументаў 1520 года «Кнізе судовых спраў Літоўскіх», сказана, што Здзітаў карыстаўся правамі горада, у якім мелася невялікая прыхадская царква. Пра тое, што царква даўно існавала ў вёсцы Здзітава, сведчыць той факт, што святар гэтай царквы, ратуючыся ад праследаванняў уніятаў ў 1596 годзе, перадаў усе справы святару Касавіцкаму, аб чым складзены акт перадачы.
Спіс літаратуры:
Здзітава — Радзіма мілая! /пад агул. рэд. В.П.Жуковіча, Т.С.Ажажа. — Мн.: Прапілеі, 2015. — С.40-47.
Свято-Пречистенская церковь д.Здитово / сост. Е.Левкович // Березовщина православная: виртуальная экскурсия по православным храмам Березовского района. – Береза: Отдел библиотечного маркетинга Березовской ЦРБ, 2010. – С.10-12.
Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Здзітава / Кулагiн, А.М. // Праваслаўныя храмы Беларусі. — Мінск, 2007. — C.178.