Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае
16 лютага ў Вайцяшынскай сельскай бібліятэцы прайшоў фальклорна-пазнавальны ўрок «Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае».
Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня «Вячоркі ў Ліды» сустракала сваіх гасцей з аповедам пра святое Стрэчанне, як яго сустракалі нашы продкі, дзе, як і з чаго выраблялі грамнічныя свечкі, у якіх абрадах іх выкарыстоўвалі.
Дзеці даведаліся, што ў час навальніцы абавязкова трэба было запальваць грамнічную свечку, каб у хату не стукнула маланка. Лялечны тэатр «Пралеска» паказаў п’есу «Тры сястры» па казцы І.Руценіка