Супрунчук Віктар Пятровіч
Пісьменнік-празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1985 г., лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997).
Нарадзіўся 6 снежня 1949 года ў в. Сялец Бярозаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1967 годзе скончыў Сялецкую сярэднюю школу. Працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім вучылішчы электратэхнікі (1967-1968). Скончыў Белаазёрскае вучылішча электратэхнікі (1967-1968). Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў электрыкам, мантажнікам, зваршчыкам (1970-1971). У час вучобы на факультэце журналістыкі БДУ працаваў літсупрацоўнікам шматтыражнай газеты “Савецкі настаўнік”, дзяжурным электрыкам у Мінскім медінстытуце, у шматтыражнай газеце “Электрон”. У 1977-1981 гг. – спецкарам “Сельскай газеты”, рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання (1981-1983), загадчыкам аддзела нарыса (1983-1986) і старшым рэдактарам аддзела прозы (1986-1990) часопіса “Полымя”. З 1990 года – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам аўтамабільнага часопіса “Карвет”, галоўным рэдактарам газеты «Наш банк сегодня» і часопіса «Вестник Беларусбанка».
Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1970 года. Першыя абразкі і аповесці “Дождж”, “Помнік” і “Хлеб” надрукаваў у 1977 годзе ў “Сельскай газеце”. Аповесці “Трэці сын” (1983) і “Сяргей Сяргеевіч” (1985) былі адзначаны першымі рэдакцыйнымі прэміямі года.
Аўтар празаічных зборнікаў “Страсці” (1983), “Недзе баліць ля сэрца” (1987), “Набат” (1987), “Жывем толькі раз” (1988), “З плоці і крыві” (1992), “Баю-бай, мой генерал” (1996), “Ратуйце вашы душы” (2007), “Матчын век, або Дарога да храма” (2011).
У 2013 годзе ўбачыла свет новая кніга прозы нашага земляка “Цвіў белы-белы бэз”, якую аўтар прысвячае свайму аднавяскоўцу, паспяховаму беларускаму бізнесмену Мікалаю Сцяпанавічу Гаворка, які мецэнацтвуе на ніве айчыннай культуры.