Раіцкі Віталь Міхайлавіч

Паэт-аматар.
   Нарадзіўся 11 чэрвеня 1974 года ў г. Брэсце ў сям’і служачых. У 1976 г. сям’я Раіцкіх пераехала ў Бярозу. Віталь Раіцкі вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Бярозы. У 1996 г. скончыў Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт па спецыяльнасці “Інжынер-механік”. Па накіраванні трапіў у г.Высокае Камянецкага раёна, дзе два гады выкладаў спецдысцыпліны ў вышэйшым прафтэхвучылішчы. У 1998 г. перавёўся на працу ў Бярозаўскую сельгасхімію. З 2003 г. працаваў на Бярозаўскім маторарамонтным заводзе ў аддзеле АТК.
   Першы верш на беларускай мове напісаў у 10 класе. У 1999 г. дэбютаваў у раённай газеце “Маяк”. Піша на рускай мове інтымную, пейзажную, патрыятычную лірыку. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “Сезоны” (2003), “Душа, роняющая строки” (2006).
    Віталь Раіцкі – аўтар такіх вершаў для дзяцей як “Шалунішка”, “О глупом лягушонке”, “Светлячок”, “Лето”, “Утром”.
    Для юнага чытача вельмі цікавым будзе алегарычны твор “Сказ про царевну Анжелику, черноброву, светлолику да про Даньку-хитреца, удалого молодца”. Казка павучальная для тых дзяўчынак, якія занадта любяць калекцыяніраваць адзенне, сукенкі ды абутак, вымагаючы на гэтае нятаннае задавальненне грошы ў бацькоў. Мараль казкі простая: сустракаюць чалавека па адзежы, а праваджаюць па розуму. Яна часта тэатралізуецца бібліятэчнымі тэатрамі кнігі. Паэт-аматар сябруе з бібліятэкамі горада, удзельнічае ў традыцыйным раённым свяце песні і паэзіі “Мелодыі Ясельды”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

*

ru_RURU