Восіпава Валянціна Дзмітрыеўна
Паэтэса, лаўрэат абласнога літаратурнага конкурса на лепшы літаратурны твор, прысвечаны 60-годдзю Брэсцкай вобласці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзілася 22 кастрычніка 1959 года ў в.Абакумы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці і была накіравана на ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат”. Пасля вучылася завочна ў Магілёўскім тэхналагічным інстытуце.
У 1995 годзе быў напісаны першы верш. А ўжо ў 1998 – стала лаўрэатам конкурса “Наш дом — Беларусь”. Яе вершы друкаваліся ў “Женском калейдоскопе”, “Двое-дайджест”, “Беларусачке”, “Рэспубліке”, “Народнай газеце”, часопісе “Гаспадыня”. У 1999 годзе яна стала лаўрэатам абласнога літаратурнага конкурса на лепшы літаратурны твор, прысвечаны 60-годдзю Брэсцкай вобласці, а ў 2000 – пераможцай конкурса, абвешчанага газетай “Женский калейдоскоп”.
Аўтар зборнікаў паэзіі “Навстречу разлукам” (2000), “Разноголосица души” (2004), “Блики” (2006), “Бумажный змей” (2013), паэмы “Плоды познания”.