Сяленя Яўген Васільевіч
Пісьменнік-публіцыст, журналіст, член Саюза журналістаў з 1969 года, лаўрэат абласнога конкурса “Барасцейская зорка” (1997) у намінацыі “журналістыка”, заслужаны журналіст ГА “Беларускі Саюз журналістаў”, удастоены звання “Выдатнік друку”, ганаровы грамадзянін горада Бярозы (2007).
Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў в. Аніцэвічы Бярозаўскага раёна ў сялянскай сям’і. На выдатна скончыў Пружанскае педвучылішча, а потым – Ленінградскае ваенна-марское вучылішча і быў накіраваны на Паўночны флот. У 1960 годзе Яўген Сяленя паступіў у Беларускі Дзяржаўны універсітэт на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта. З 1962 года на працягу 40 гадоў працаваў у Бярозаўскай раённай газеце “Маяк”, з якіх 18 узначальваў рэдакцыйны калектыў газеты.
Адзін з раданачальнікаў літаратурнага аб’яднання “Крыніца”, якое працавала пры газеце “Маяк”.
Аўтар дакументальнай аповесці “В суровом небе фронтовом” (1980), у якой гаворыцца пра летчыкаў, абараняўшых наша неба ў першыя дні вайны, і гісторыка-эканамічнага выдання “Бяроза. 530 гадоў” (2007). Яго пяру належаць дзесяткі нарысаў, сотні артыкулаў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, аб працаўніках Бярозаўшчыны.
Уваходзіў у састаў рэдкалегіі гісторыка-дакументальнай хронікі Бярозаўскага раёна “Память”, якая выйшла ў 1987 годзе асобнай кнігай. У 2014 годзе выйшла другое, дапоўненнае выданне “Памяти”, у рабоце над якім Яўген Васільевіч прыняў самы актыўны ўдзел.
Яўген Сяленя рэгулярна публікуецца ў раённай, абласной газетах, у рэспубліканскіх часопісах “Неман”, “Беларусь”, “Беларускай думка”.
Адкрыў шмат цікавых і малавядовых старонак і фактаў з гісторыі роднага края, вярнуў з нябыту шмат дастойных імёнаў, якімі мы сёння па праву ганарымся.
Яўген Васільевіч Сяленя – пастаянны аўтар публікацый у раённай газеце “Маяк”, цесна супрацоўнічае з Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і з’яўляецца яе актыўным чытачом.