КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ, В.СІГНЕВІЧЫ
У беларускіх выданнях даюцца супярэчлівыя звесткі аб часе будаўніцтва касцела. У адным называецца 1795 год, а ў больш познім выданні — 1785. Аднаку польскіх выданнях сцвярджаецца што першапачаткова гэта быў драўляны касцел і аб ім згадваецца яшчэ у 1548 годзе. Дакладна вядома, што ў 1785 годзе Юзаф і Марыя Прозары пабудавалі мураваны касцел, а пры ім адчынілі школу і шпіталь.
Аб назве касцела існуюць таксама супярэчлівыя звесткі. У беларускіх выданнях Сігневіцкі касцел значыцца як Пакроўскі, а паводле польскіх выданняў, гэта касцел апекі Маці Божай. Зараз ен называецца «Касцел Святой Дзевы Марыі».